Двожац Гданьскі (станцыя метро)
Выгляд
«Двожац Гданьскі» польск.: Dworzec Gdański | |
---|---|
Лінія М1 | |
Варшаўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 20 снежня 2003 |
Раён | Сярэдмесце |
Пераходы на станцыі | Dworzec Gdański bus and tram stop[d] і Варшава-Гданьская |
Код станцыі | A17 |
Суседнія станцыі | Пляц Вілсона, Ратуш Арсэнал і Muranów metro station[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Двожац Гданьскі (польск.: Dworzec Gdański) — станцыя лініі М1 Варшаўскага метрапалітэна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховая станцыя - платформа і галерэя. Астраўная платформа мае шырыню 12 м і даўжыню 120 м. Па абодва бакі платформы размешчаны эскалатары, стацыянарныя лесвіцы і адзін ліфт. З мезаніна вакзала праз шкляныя вокны можна назіраць за рухам цягнікоў па платформе. Станцыя вытрыманая ў адценнях шэрага і серабрыстага колеру, каля ліфта і эскалатараў гараць маленькія зялёныя ліхтары.
На тэрыторыі станцыі знаходзяцца: гандлёвыя кропкі, банкамат, туалеты.